top of page

Вялікая Польшча

Мяжа: Польшча - Германія
Сёння: Польшча

Пачатак 1919 года быў у Вялікапольшчы вельмі бурным. Палякі лавілі ў ветразях вецер пераменаў, выкарыстоўваючы свой гістарычны шанец. Вялікапольскія паўстанцы дасягнулі нечаканых поспехаў, і нямецкія ўлады, паралізаваныя прайгранай вайной і прывідам камуністычнай рэвалюцыі, не змаглі ім супрацьстаяць. У рэшце рэшт, Вялікапольскае паўстанне аказалася адным з нешматлікіх пераможных паўстанняў за незалежнасць У выніку амаль усе польскія землі да падзелу былі далучаны да адроджанай Польшчы.
Зусім па-іншаму склаўся лёс вёскі Свентна, якая ў мітусні паўстанцкіх баёў у студзені 1919 года абвясціла аб сваёй незалежнасці як Freistaat Schwenten, гэта значыць Вольная дзяржава Свентна. Пасля 218 дзён эфемернага існавання Вольная дзяржава Свентна добраахвотна далучылася да Германіі. Пазней яе гісторыя была ахвотна выкарыстана нацысцкай антыпольскай прапагандай, і Свентна вярнуўся ў Польшчу толькі ў 1945 г., калі нарэшце скончыўся ўвесь даваенны свет Цэнтральнай Еўропы. 
На плошчы Зялёнага рынку ў горадзе Ўшова, на мяжы Ніжняй Сілезіі і Вялікай Польшчы, ёсць невялікі помнік "У знак пашаны загінулым, забітым і высланым з усходніх межаў Другой Польскай Рэспублікі ў 1939–1945 гадах". Пасля вайны, ва Ўшову, якая раней знаходзілася на нямецкім баку мяжы, прывезлі тых, хто выжыў у валынскіх пагромах. З выпаленай, бязлюднай вёскі да згарэлага, бязлюднага гораду. З усходніх ускраін ІІ Рэчы Паспалітай на заходнія ўскраіны Польскай Народнай Рэспублікі. Быццам бы яны заўсёды былі на краю Польшчы. Немцаў няма, прыйшлі валыняне.
Адной з тых, хто выжыў, была спадарыня Антаніна Токар: “Да вайны ніхто не падумаў бы пажадаць дрэннага суседу, зяцю, швагру, аднакласніцы ці сябры з вуліцы. Ратавалі нас і ўкраінцы. Калі б наш сусед не прыбег і не папярэдзіў, мы не паспелі б схавацца ў хляве. Ён рызыкнуў, бо калі б трапіў на бандытаў, яны перарэзалі б яму горла за дапамогу палякам. Там тады усё вылазіла з людзей. Калі хтосьці быў добрым, ён станавіўся высакародным, а калі хтосьці дрэнным – і рабіўся жорсткім. І гнеў, нянавісць, нанесеная шкода запамінаюцца мацней. У нас ніхто ніколі не папрасіў прабачэння”.
Антаніна Токар памерла праз некалькі месяцаў пасля нашай размовы, зімой 2020 года.

bottom of page