top of page

Над Дзвіной

 
 
 

Мяжа: Польшча - СССР - Латвія
Сёння: Беларусь, Латвія

 

Спадарыня Яніна, якая жыве ў малюсенькай вёсачцы Леанполь на рацэ Дзвіна ў сённяшняй Беларусі, расказала, што перад вайной: “Пасля наступлення цемры ў нас было мітусліва і весела. А на другім баку ракі, у Саветах, заўсёды была такая жудасная цішыня, нават пеўні не спявалі, і цемра была такая, хоць вока выкалі. Быццам бы нешта там сталася і паглынула ўсіх людзей. І, нарэшце, гэтае нешта пераплыло праз раку да Леанполя і праглынула нас”.
У часы ІІ Рэчы Паспалітай гэта былі памежныя тэрыторыі. Там быў паўкруглы польскі мыс, які ахоўвалі салдаты Корпуса аховы мяжы (КАП), дзе межы Польшчы, СССР і Латвіі сустракаліся. Гэты рэгіён, які цягнецца на поўнач уздоўж сучасных беларускіх і расійскіх межаў, Латгалія, таксама вядомая як Польская Лівонія. Менавіта тут знаходзіцца другі па велічыні латвійскі горад Даўгаўпілс. Сёння ў Латгаліі жыве пераважная большасць з больш як 38 000 палякаў, што пражываюць у Латвіі.
Калісьці на польскім, а сёння на беларускім беразе Дзвіны прытуліўся горад Дзісна, які ў ІІ Рэчы Паспалітай быў самым усходнім горадам Польшчы. У цэнтры  яшчэ стаіць Белы дом, як па колеры сцен  называлі мясцовую вартавую KАП.
Суседні гарадок Мёры ляжыць на ўскрайку ўсеянага маляўнічымі азёрамі Браслаўскага Паазер’я на поўначы Беларусі. Некалькі гадоў таму Вітальд Ермалёнак знайшоў амаль дзвесце архіўных фотаздымкаў аднаго лейтэнанта КАП, схаваных у сцяне мясцовага гатэля. Тады ён ведаў толькі тое, што афіцэра звалі Эдвард, і яго любілі многія прыгожыя жанчыны, зафіксаваныя на фотаздымках. Толькі ў 2020 годзе Вітальд даведаўся, што загадкавым лейтэнантам быў Эдвард Набожны, арыштаваны Саветамі ў пачатку 1941 года і асуджаны як “вораг народа” за спробу звяржэння Савецкага Саюза. Перад смяротным пакараннем альбо шматгадовай ссылкай у працоўныя лагеры ён быў выратаваны амністыяй Сікорскага-Майскага, дзякуючы якой уступіў у Армію Андэрса і, нарэшце, дабраўся да Чыкага, дзе і памёр у пачатку 1980-х. “Аддаю, таму што хацеў, і я таксама хацела”, – напісала лейтэнанту Эдварду чароўна ўсмешлівая Галіна 10 жніўня 1939 года. Праз месяц 17.09.1939 г. знікне ўсходняя мяжа ІІ Рэчы Паспалітай, а яе свет, свет Эдка, свет усіх жыхароў Цэнтральнай Еўропы незваротна скончыцца.

 

 
bottom of page