top of page

Бяскіды

 

Мяжа: Польшча - Чэхаславакія (з красавіка 1939 г., Венгрыя)
Сёння: Украіна

У 1944-1946 гадах паводле так званых рэспубліканскіх дамоваў паміж Польшчай і СССР ажыццяўляўся абмен грамадзянамі, дэпартацыя польскага насельніцтва з былых тэрыторый ІІ Рэчы Паспалітай, а потым, спачатку добраахвотна, далей прымусова, дэпартацыя ўкраінскага насельніцтва ў Савецкі Саюз, у т.л. таксама карпацкіх горцаў: бойкаў і лемкаў. Дэпартацыі ахоплівалі тэрыторыі размешчаныя над Бугам на ўсход ад Любліна, ад Уладавы да саноцкай зямлі і Бяскідаў. Падчас акцыі частымі былі згвалтаванні, рабаванні і нават забойствы. Некаторыя польскія жаўнеры, асабліва паходжаннем з Валыні і Усходняй Галіцыі, расцанілі акцыю як акт помсты за пераслед мясцовых палякаў украінцамі. Усяго сваю радзіму пакінулі амаль паўмільёна чалавек, у тым ліку больш за 250 000 з іх прымусова. Перамешчаныя асобы былі раскіданы па ўсёй тэрыторыі савецкай Украіны, ад Галіцыі і Валыні, праз Адэскую вобласць да Данбаса.
Потым адбылася аперацыя “Вісла”, інспіраваная Крамлём, арганізаваная ў 1947 г. польскімі камуністычнымі ўладамі, у рамках якой пераселена на г.зв. “вернутыя” землі (былыя нямецкія тэрыторыі, перададзеныя Польшчы пасля вайны) каля 140 000 украінцаў з паўднёва-ўсходняй Польшчы. Нарэшце, у 1951 г. СССР змяніў межы. Польшча перадала Расіі ўсходнія рэгіёны Люблінскай вобласці, якія называюцца Сакальшчызна, а ўзамен атрымала фрагмент Бяскідаў вакол Устшыкаў-Дольных. Пры гэтым каля 30 тысяч бойкаў з Бяскідаў былі высланы ў Адэскую, Данецкую, Херсонскую і Мікалаеўскую вобласці. Іх вывозілі з горных лясоў, поўных грыбоў, ягад і рыбы. Вырвалі з аднаго месца і кінулі ў іншае, дзе іх не прынялі. Карані іх засталіся там, у Бяскідах.
– Гэты стэпавы край сапраўды аказаўся незвычайным, мы асацыявалі яго хутчэй з негасціннай пустыняй, а не з зямлёй запаветнай. У Бяскідскіх гарах мы ніколі не ведалі голаду, за выключэннем найгоршых ваенных часоў, а цяпер ён стаў нашым паўсядзённым жыццём. Страх, страх, страх. Менавіта дзякуючы яму яны зневажалі нас, гналі ў прычарнаморскі стэп. Калі чалавек чалавека баіцца, з ім можна рабіць што заўгодна, – кажа Марыя з вёскі Ярэміеўка пад Адэсай.

 
bottom of page