top of page

Пра нас

 

Томаш Грывачэўскі 

 
 
 

я журналіст, аўтар кніг, дакументальных фільмаў і тэлевізійных праграм. Для мяне вялікі гонар быць членам Амерыканскага “Клуба даследчыкаў”. Асвятляў узброеныя канфлікты на Данбасе, у турэцкім Курдыстане і Нагорным Карабаху.

З’яўляюся ініцыятарам экспедыцый, у тым ліку “Long Walk Plus Expedition” – экспедыцыі з Сібіры ў Індыю па слядах польскіх уцекачоў з ГУЛАГа і “Dead Road” – экспедыцыі на сталінскі шлях мёртвых, а таксама ўдзельнікам экспедыцыі ў Камерун “Vivat Polonia 2016” па слядах польскага даследчыка Стэфана Шольц-Рагазінскага.

Супрацоўнічаю са шматлікімі часопісамі, уключаючы амерыканскі “Foreign Policy”, інтэрнэт-парталамі і радыёстанцыямі. Я лаўрэат творчай стыпендыі Міністра культуры і Нацыянальнай спадчыны ў намінацыі “Літаратура”.

Лічу, што ёсць толькі адзін спосаб па-сапраўднаму даследаваць свет: адкрыць іншага чалавека. І лепш за ўсё гэта рабіць разам з маёй каханай жонкай Каяй.

Кая Грывачэўская 

я стратэгічны кансультант, а па адукацыі інжынер механікі і вытворчасці. Для мяне вялікі гонар быць членам Амерыканскага таварыства інжынераў-механікаў і выпускніком Стыпендыі Фулбрайта, у рамках якой я атрымала ступень магістра на факультэце машынабудавання Калумбійскага ўніверсітэту ў Нью-Ёрку.
 

Свой вопыт я здабывала, між іншага, у ЗША, Францыі і Ганконгу. Цікаўлюся стратэгічнымі распрацоўкамі, аперацыйнымі трансфармацыямі, укараненнем новых вытворчых працэсаў і стварэннем новых прадуктаў. Я член польска-амерыканскага Савета супрацоўніцтва. Я таксама мела магчымасць быць членам каманды па стварэнні марсахода ў палітэхнічным інстытуце Лодзі
 

Як жонка Тома, я мела задавальненне сумесна стварыць праект межаў II РП. Кожны з нас па-свойму даследуе свет праз іншага чалавека, але самае галоўнае, што мы робім гэта разам.


 

bottom of page