“
(...) у гэтым фотападарожжы галоўнае не каменныя слупы, а жывыя людзі.
”
Затерянные границы. По следам II РП
11 лістапада 1918 года праз 123 года акупацыі палякі заваявалі свабоду і ўтварылі незалежную II Рэч Паспалітую, назва якой сягае да Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, што існавалай да канца XVIII ст. На сучасных тэрыторыях Польшчы, Украіны, Беларусі і Літвы, паўстала краіна, якая ляжыць на “мяжы” Захаду і Усходу. Шматнацыянальная дзяржава, у якой жылі побач народы Цэнтральнай Еўропы і якой паклаў канец пачатак ІІ Сусветнай вайны.
У Дубках, у месцы, дзе рака Пясніца ўпадае ў Балтыку, стаіць гранітны слуп вышынёй у паўтара метра. Чорныя літары ў два радкі: “Версаль 28.6.1919”; “Р” з аднаго і “Д“ з другога боку. Непадалёк, сярод лясістых дзюнаў імшэюць падмуркі былой вартоўні Корпуса аховы памежжа. Гэта сімвалічны нумар адзін. З яго ўсё пачалося. 5529 кіламетраў мяжы, што ўгрызаецца ў Цэнтральную Еўропу, якая аддзяляе II Рэч Паспалітую ад Германіі, Чэхаславаччыны, Венгрыі (на працягу некалькіх месяцаў), Румыніі, Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Латвіі і Літвы. Лінія, якая перасякае на карце кашубскія бары, вялікапольскія нізіны, сілезскія шахты, Карпацкія пікі, валынскія яры, палескія балоты, літоўскія азёры і мазурскія пушчы. Старанна сцёртай пактам Молатава-Рыбентропа, германскай і савецкай агрэсіяй, Ялцінскай канферэнцыяй.
Аднак у гэтым фотападарожжы галоўнае не каменныя слупы, а жывыя людзі. І менавіта пра іх, жыхароў памежжа, якія складаюць шматнацыянальную мазаіку ІІ Рэчы Паспалітай, і ёсць гэтая гісторыя. Авантурыстаў, кантрабандыстаў, пісьменнікаў, мастакоў, даследчыкаў і летуценнікаў. Але, перш за ўсё, аб простых людзях, якія, насуперак зверствам XX стагоддзя, спрабавалі выжыць на сцёртай мяжы.
Праект суфінансуецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах конкурсу "Грамадская дыпламатыя 2020 - новае вымярэнне".
У публікацыі выказваецца меркаванне толькі аўтара (аўтараў), яно не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча.